Абласны Дзень аховы працы і пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання пры Мінскім абласным выканаўчым камітэце
Начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Турыбрын Канстанцін Віктаравіч 12.06.2025 прыняў удзел у абласным дні аховы працы і пасяджэнні камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання пры Мінскім абласным выканаўчым камітэце, праведзеным на базе ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» (г. Фаніпаль, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць)
На мерапрыемстве таксама прысутнічалі прадстаўнікі Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці, намеснікі старшынь раённых выканаўчых камітэтаў Мінскай вобласці і сродкаў масавай інфармацыі.
Удзельнікамі абмеркаваны пытанні:
- аб рабоце па стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы, прафілактыцы вытворчага траўматызму ў ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» і Мінскай вобласці;
- аб праведзенай у арганізацыях, размешчаных на тэрыторыі Мінскай вобласці прафілактычнай акцыі «Забяспечым бяспечную працу разам»;
- аб адказнасці за парушэнні заканадаўства аб ахове працы.