Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Аб ахове працы ва ўстановах адукацыі расказала дзяржінспектар на пасяджэнні метадычнага аб'яднання ў Полацку

У мэтах забеспячэння бяспекі працы, прафілактыкі вытворчага траўматызму, галоўны дзяржаўны інспектар Полацкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Жыжова А.У.прыняла ўдзел у пасяджэнні Полацкага раённага метадычнага аб'яднання дырэктараў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

У сваім выступленні Жыжова А.У. давяла да ведама прысутных тыповыя парушэнні патрабаванняў па ахове працы,якія выяўляюцца ў арганізацыях адукацыі. Звярнула асаблівую ўвагу на асноўныя змены ў заканадаўстве аб ахове працы, прынятыя ў 2025 г. Растлумачыла парадак дзеянняў наймальніка пры расследаванні няшчаснага выпадку на вытворчасці.

У ходзе выступлення Жыжова А.У. адказала на пытанні, якія паступілі, ад удзельнікаў пасяджэння.