Аб правядзенні "выязнога прыёму" грамадзян, "прамой лініі" і семінара
Начальнікам Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Жулевым Якавам Васільевічам сумесна з намеснікам начальніка Сініцкай Венетай Мікалаеўнай у Гарадоцкім раённым выканаўчым камітэце праведзены "выязны прыём" грамадзян і "прамая лінія".
У ходзе праведзеных мерапрыемстваў паступалі пытанні, звязаныя з забеспячэннем работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, парадкам звальнення з працы і прыёму на працу. На ўсе пастаўленыя пытанні дадзены вычарпальныя кваліфікаваныя адказы.
Таксама, у Гарадоцкім раённым выканаўчым камітэце для службовых асоб наймальнікаў праведзены семінар, на якім асветлены пытанні парадку прыёму на працу ў рамках Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №6 "Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", пытанні ўстанаўлення абавязку наймальнікаў пры прыёме на працу ў дзяржаўныя органы і арганізацыі запытваць:
- характарыстыку работніка з папярэдняга месца працы;
- характарыстыку з дзяржарганізацыі, у якой працаваў работнік на працягу папярэдніх 5 гадоў. Пры гэтым, калі за гэты перыяд работнік папрацаваў у некалькіх дзяржарганізацыях, характарыстыка запытваецца з апошняй;
- звесткі з Адзінага дзяржаўнага банка дадзеных аб правапарушэннях у дачыненні да кандыдатаў на кіруючыя пасады.
Тэрмін падрыхтоўкі характарыстыкі 7 каляндарных дзён, якая выдаецца папярэднім наймальнікам па запыце новага наймальніка пры прыёме работніка на працу.
Так Сініцкая В. М. паказала, што вызначаны выразныя патрабаванні да характарыстыкі. Гэта азначае, што цяпер наймальнікі па запыце аб прадастаўленні характарыстыкі павінны падрыхтаваць афіцыйны дакумент, які адлюстроўвае прафесійныя, дзелавыя і маральныя якасці работніка, звесткі аб прыцягненні да дысцыплінарнай і іншай адказнасці, стаўленне да дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў, іншую інфармацыю, складзены па форме, устаноўленай Саўмінам Рэспублікі Беларусь.
Акрамя таго асветлены пытанні ўмоў і парадку даручэння дадатковай працы і аплата працы пры сумяшчэнні пасад служачых (прафесій рабочых), пашырэнні зон абслугоўвання (павелічэнні аб'ёму працы), выкананні абавязкаў часова адсутнага работніка без вызвалення ад працы, пэўнай працоўнай дамовай, службовай (рабочай) інструкцыяй.
Лектар нагадаў, што тэрмін, на працягу якога работнік будзе выконваць дадатковую працу, і памер даплаты канкрэтнаму работніку ўстанаўліваюцца загадам (распараджэннем) наймальніка з пісьмовай згоды работніка.
Работнік мае права датэрмінова адмовіцца ад выканання дадатковай працы, а наймальнік - датэрмінова адмяніць даручэнне аб яе выкананні, пісьмова папярэдзіўшы пра гэта іншы бок.