Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

На Гомельшчыне праведзены абласны Дзень аховы працы

19 мая 2026 года ў Гомельскай вобласці праведзены выязны абласны Дзень аховы працы, у якім прыняў удзел першы намеснік начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Віталь Дзюндзікаў. Пляцоўкай для правядзення мерапрыемства стала Гомельскае ўпраўленне магістральных газаправодаў ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь". У рабоце названага мерапрыемства прынялі ўдзел прадстаўнікі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, а таксама намеснікі старшыняў мясцовых органаў улады, якія курыруюць пытанні аховы працы.

Удзельнікі наведалі дыспетчарскую, санітарны пост, навучальныя класы па ахове працы і прамысловай бяспецы. Ім паказалі спартыўную залу і зону адпачынку, правялі па цэхах з абсталяваннем. Была разгорнута выстава тэхнікі і сучасных сродкаў індывідуальнай абароны.

На пленарным пасяджэнні першы намеснік начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Віталь Дзюндзікаў выступіў з дакладам "Аб прычынах вытворчага траўматызму ў арганізацыях, размешчаных на тэрыторыі Гомельскай вобласці за студзень-красавік 2026 года". Таксама прадстаўнік Дэпартамента звярнуў увагу асобных раёнаў на неабходнасць узмацнення прафілактычнай работы ў пытаннях аховы працы на тэрытарыяльным узроўні.