Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мазырскім міжраённым аддзелам Адноўлены правы работніка

Мазырскім міжраённым аддзелам Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента адноўлены парушаныя правы работніка сельскагаспадарчай арганізацыі.

У ходзе разгляду звароту сельскагаспадарчай арганізацыяй прадстаўлены грамадзянска-прававыя дагаворы (дагаворы падраду) на выкананне работнікам работ у перыяд з сакавіка 2024г. па кастрычнік 2024г. Разам з тым, дамовы падраду не змяшчалі подпісы работніка. Таксама ў актах выкананых работ да дагавораў падраду адсутнічаў яго подпіс. Такім чынам, наймальнік пісьмова не аформіў працоўныя адносіны з работнікам, чым парушыў патрабаванні артыкулаў 18, 25 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

За дапушчанае парушэнне заканадаўства аб працы службовая асоба прадпрыемства прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці.

На падставе распараджэння наймальніка работнік прыняты на працу трактарыстам-машыністам сельскагаспадарчай вытворчасці толькі з кастрычніка 2024г. з заключэннем працоўнай дамовы на нявызначаны тэрмін.

У студзені 2025г. работнік звольнены па яго жаданні.

Мазырскім міжраённым аддзелам наймальніку накіравана патрабаванне ўнесці змяненні ў загад аб прыёме работніка на працу, указаўшы дату прыёму з сакавіка 2024г., а таксама зрабіць налічэнне грашовай кампенсацыі за нявыкарыстаны работнікам працоўны водпуск за перыяд з сакавіка 2024г. па студзень 2025г.

Патрабаванне выканана наймальнікам у поўным аб'ёме.

У выніку прынятых мер на падставе патрабавання Мазырскага міжраённага аддзела Дэпартамента, выдадзенага ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 09.01.2023 нумар 3 "Аб мерах па забеспячэнню своечасовай выплаты заработнай платы", работніку праведзена кампенсацыя нявыкарыстанага працоўнага водпуску за перыяд з сакавіка 2024 года.