Маладзёжны кірмаш вакансій у Віцебску
Намеснікам начальніка аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Галай Г.А. прыняты ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці і правядзенні маладзёжнага кірмашу вакансій, які праводзіцца ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі".
Галай Г.А. растлумачаны нормы заканадаўства аб працы, якія рэгулююць працу непаўналетніх работнікаў, дадзены растлумачэнні на шматлікія пытанні студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцаў ліцэяў, каледжаў, школ і іх бацькоў, а таксама прадстаўнікоў наймальнікаў.