Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Маладзечанскім міжраённым аддзелам адноўлены правы работніка

Маладзечанскім міжраённым аддзелам Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь адноўлены правы работнікаў камунальнага прадпрыемства, размешчанага ў Маладзечанскім раёне.

У ходзе ажыццяўлення выбарачнай праверкі аддзел устанавіў парушэнні заканадаўства аб працы, якія выявіліся ва ўтрыманні кошту сродкаў індывідуальнай абароны з заработнай платы работнікаў пры звальненні, чым парушаны патрабаванні ч. 1 арт. 107 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

У выніку прынятых аддзелам мер, 21 работніку вернуты сумы, утрыманыя з заработнай платы пры звальненні, у памеры 1540 рублёў.

Правы работніка адноўлены!

За дапушчаныя парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб працы ў адносінах да службовай асобы наймальніка прыняты меры адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу.

Нагадваем, што ў выпадку парушэння працоўных правоў працаўнік можа звярнуцца ў Дэпартамент і яго падраздзяленні.