Мабільная група ў Салігорскім раёне
Галоўны дзяржаўны інспектар Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Францкевіч І.А. прыняў удзел у рабоце мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні бяспекі працы кіраўнікам і спецыялістам арганізацый аграпрамысловага комплексу Салігорскага раёна. У ходзе работы мабільнай групы абследавана ААТ "Бальшавік-Агра" і ААТ "Вікторыя-Агра".
У ходзе абследавання выяўлены факты допуску працуючых да работы без правядзення з імі паўторнага інструктажу па ахове працы, пярвічнай і перыядычнай праверкі ведаў па пытаннях аховы працы, без прымянення імі сродкаў індывідуальнай абароны, а таксама не адпаведнасці кампрэсара патрабаванням бяспекі.
Па выніках наведвання мабільнай групай кіраўнікам арганізацый выдадзены рэкамендацыі аб устараненні парушэнняў заканадаўства аб ахове працы.
Дзяржаўным інспектарам з работнікамі праведзена гутарка аб выкананні патрабаванняў па ахове працы пры выкананні работ, а таксама ажыццяўленні кантролю з боку службовых асоб арганізацый за выкананнем працуючымі гэтых патрабаванняў.