Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Салігорскім раёне

Галоўны дзяржаўны інспектар Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Францкевіч І.А. прыняў удзел у рабоце мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні бяспекі працы кіраўнікам і спецыялістам арганізацый аграпрамысловага комплексу Салігорскага раёна. Быў ажыццёўлены выезд у ТАА «Велічковічы-АГРА», вытворчы ўчастак імя Васіля Захаравіча Каржа СГФ «Чырвонаслабодскі» ААТ «Салігорскі райаграсэрвіс».

Па выніках абследаванняў Францкевічам І.А. выяўлена 32 парушэнні заканадаўства аб ахове працы, ёсць неабходнасць у адхіленні ад выканання работ 6 працуючых, дапушчаных да працы без правядзення з імі праверкі ведаў па пытаннях аховы працы, 11 працуючых, дапушчаных да выканання работ без правядзення з імі інструктажу па ахове працы, 12 працуючых , дапушчаных да выканання работ без прымянення сродкаў індывідуальнай абароны, ёсць неабходнасць у забароне 2 адзінак абсталявання.