Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Любанскім раёне

Галоўны дзяржаўны інспектар Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Туміловіч Д.Ю. прыняла ўдзел у рабоце мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні бяспекі працы кіраўнікам і спецыялістам арганізацый Любанскага раёна. У ходзе работы мабільнай групы абследаваны КУП "Мінаблдарбуд" - "ДРБУ-193", ДУ "Любанскі раённы цэнтр па забеспячэнню дзейнасці бюджэтных арганізацый" і ДУА "Гімназія № 1 г. Любань". У ходзе абследавання выяўлены факты допуску працуючых да работы без правядзення з імі паўторнага інструктажу па ахове працы, стажыроўкі і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы і, а таксама не адпаведнасці канвеера патрабаванням бяспекі. Па выніках наведвання мабільнай групай кіраўнікам арганізацый выдадзены рэкамендацыі аб устараненні парушэнняў заканадаўства аб ахове працы. Дзяржаўным інспектарам з работнікамі праведзена гутарка аб выкананні патрабаванняў па ахове працы пры выкананні работ, а таксама ажыццяўленні кантролю з боку службовых асоб арганізацый за выкананнем працуючымі гэтых патрабаванняў.