Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Камянецкім раёне

12.07.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Макарук С.М. прыняў удзел у рабоце мабільнай групы Камянецкага райвыканкама Брэсцкай вобласці, якая наведала ААТ "Макарава".

Падчас рэйду мабільнай групы інспектарам праведзены неабходныя прафілактычныя мерапрыемствы па выяўленых парушэннях, у прыватнасці:

- агароджы перападаў па вышыні на працоўных пляцоўках па абслугоўванні зернесушыльнага абсталявання;

- па адхіленні ад працы работнікаў, якія не выкарыстоўваюць выдадзеныя сродкі індывідуальнай абароны;

- парадку распрацоўкі інструкцый па ахове працы;

- парадку заключэння грамадзянска-прававых дагавораў;

- парадку правядзення стажыроўкі па ахове працы.

У завяршэнні інспектар правёў гутаркі з адказнымі службовымі асобамі па прафілактыцы вытворчага траўматызму, адказаў на пастаўленыя імі пытанні.