Мабільная група ў Іванаўскім раёне
07.07.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Кобрынскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Стоцкі С.М. у складзе мабільнай групы Іванаўскага райвыканкама па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні бяспекі працы наведаў КФХ "Фінюрыд" і ААТ "Гарбаха".
Падчас рэйду выяўлены шэраг парушэнняў патрабаванняў аховы працы:
парушэнні парадку правядзення інструктажоў па ахове працы;
допуск да выканання работ з павышанай небяспекай работнікаў без праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкі ведаў па пытаннях аховы працы;
непрымяненне работнікамі сродкаў індывідуальнай абароны.
У ААТ "Гарбаха" наведаны зернесушыльна-ачышчальныя комплексы, дзе вывучаны пытанні выканання заканадаўства аб ахове працы пры арганізацыі ўборачных работ.
Па выніках наведванняў суб'ектам гаспадарання накіраваны рэкамендацыі аб устараненні выяўленых парушэнняў па бяспецы працы.