Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Гарадоцкім раёне

Галоўны дзяржаўны інспектар Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Штыцька Т.Ф. у складзе мабільнай групы Гарадоцкага раёна ў межах месячніка па забеспячэнні бяспечных умоў працы пры падрыхтоўцы і правядзенні вясновых палявых работ падчас выезду мабільнай групы абследавала тэрыторыю механічных майстэрняў адкрытага акцыянернага таварыства «Птушкафабрыка Гарадок».

Былі вывучаны пытанні выканання патрабаванняў бяспекі пры выкананні работ па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі і выяўлены наступныя характэрныя парушэнні патрабаванняў па ахове працы:

- на пасадзе тэхнічнага абслугоўвання і рамонту пад вывешанымі транспартнымі сродкамі замест спецыяльных падставак устаноўлены драўляныя калодкі. У асобных выпадках пры выкарыстанні падставак для павелічэння іх памернасці па вышыні прымяняюцца (падкладваюцца) староннія прадметы;

- не ажыццяўляецца кантроль за выкананнем работнікамі патрабаванняў па ахове працы з унясеннем яго вынікаў у часопіс кантролю за выкананнем патрабаванняў па ахове;

- работнікі не забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны ў поўным аб'ёме.

Таксама ёсць недахопы ў парадку арганізацыі і правядзення перадрэйсавага агляду работнікаў, інструктажу і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы і інш. парушэнні.

У ходзе рэйду дзяржінспектарам працы з работнікамі праведзена гутарка аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства аб працы і аб ахове працы.

Кіраўніку арганізацыі дадзены рэкамендацыі на ўстараненне выяўленых у ходзе наведвання парушэнняў.