Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў горадзе Гомелі

16 лютага 2023 года галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Сафонаў У.Я. прыняў удзел у працы мабільнай групы Гомельскага гарвыканкама, якая на гэты раз наведала вытворчыя аб'екты і працоўныя пляцоўкі ААТ "Гомельскі ДБК".

У час выезду дзяржінспектарам Дэпартамента звернута ўвага на выкананне патрабаванняў па ахове працы па:

  • бяспечнаму выкананню работ пры рамонце транспартнай тэхнікі;
  • бяспечнай эксплуатацыі будынкаў і збудаванняў у зімовы перыяд;
  • правядзенню работнікам інструктажоў, стажыроўкі па пытаннях аховы працы.

Арганізавана правядзенне агляду працуючых на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап'янення.

Са службовымі асобамі і работнікамі арганізацыі праведзена нарада аб выкананні заканадаўства аб ахове працы, а таксама паказаны дакументальны відэаролік, зняты на аснове рэальных падзей, якія прывялі да трагічных зыходаў, якіх магло і не быць.