Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Барысаўскім раёне

Намеснік начальніка Барысаўскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Касцюкоў А.Р. 23.07.2024 прыняў удзел у працы мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі па пытаннях аховы працы Барысаўскага райвыканкама ў арганізацыях Барысаўскага раёна. Быў ажыццёўлены выезд у ААТ "Барысаўскі завод агрэгатаў", ААТ "Барысаўскі ДАК" на базе якіх працуюць студэнцкія атрады.

Падчас выезду прадстаўнік Дэпартамента акцэнтаваў увагу на бяспечнае выкананне работ, правёў інфармацыйную гутарку з удзельнікам студэнцкага атрада накіраваную на недапушчэнне парушэнняў заканадаўства аб ахове працы.