Мабільная група Салігорскага раёна
Галоўны дзяржаўны інспектар Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Францкевіч І.А. у рамках абласнога месячніка бяспекі ў сельскай гаспадарцы пры падрыхтоўцы і правядзенні вясенне-палявых работ у 2025 годзе ў Мінскай вобласці прыняў удзел у рабоце мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні бяспекі працы кіраўнікам і спецыялістам арганізацый аграпрамысловага комплексу Салігорскага раёна.
У ходзе абследавання выяўлены факты допуску працуючых да работы без правядзення з імі першаснага на працоўным месцы інструктажу па ахове працы, паўторнага інструктажу па ахове працы, першаснай праверкі ведаў па пытаннях аховы працы, стажыроўкі па пытаннях аховы працы, а таксама не адпаведнасці раскідвальніка ўгнаенняў-1-7.
Па выніках наведвання мабільнай групай кіраўнікам арганізацый выдадзены рэкамендацыі аб устараненні парушэнняў заканадаўства аб ахове працы.
Дзяржаўным інспектарам з работнікамі праведзена гутарка аб выкананні патрабаванняў па ахове працы пры выкананні работ, а таксама ажыццяўленні кантролю з боку службовых асоб арганізацый за выкананнем працуючымі гэтых патрабаванняў.