Мабільная група Рагачоўскага райвыканкама
Галоўны дзяржаўны інспектар Жлобінскага міжраённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Аляксандр Крумкачоў, прыняў удзел у рабоце мабільнай групы Рагачоўскага райвыканкама па аказанні метадычнай дапамогі ў забеспячэнні бяспекі працы ў арганізацыях Рагачоўскага раёна, якая наведала шэраг арганізацый раёна.
У час выезду прадстаўнік Дэпартамента выявіў шэраг парушэнняў патрабаванняў па ахове працы, у тым ліку ў частцы:
допуску работнікаў да выканання работ без сродкаў індывідуальнай абароны
выканання пагрузачна-разгрузачных работ
эксплуатацыі ручной электрамеханічнай прылады
ужыванні няспраўнай ручной слясарнай прылады.
З работнікамі і службовымі асобамі арганізацый праведзены вытворчыя нарады па выкананні заканадаўства аб ахове працы. Аляксандр Крумкачоў звярнуў увагу на магчымыя існуючыя небяспекі і рызыкі на працоўных месцах, якія могуць прывесці да сумных наступстваў.