Мабільная група Ляхавіцкага райвыканкама
Галоўны дзяржаўны інспектар працы Баранавіцкага міжраённага аддзела Туцін С.А. прыняў удзел у працы мабільнай групы Ляхавіцкага райвыканкама. У выніку рэйду наведалі аб'екты ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод».
Падчас выезду прадстаўнік Дэпартамента выявіў шэраг парушэнняў па ахове працы і ўказаў службовым асобам на:
- бяспечнае правядзенне работ пры рамонце аўтатрактарнай тэхнікі;
- бяспечную эксплуатацыю ручнога і электрамеханічнага інструмента;
- своечасовае правядзенне інструктажоў па ахове працы;
- бяспечную эксплуатацыю станкоў, абсталявання, будынкаў і збудаванняў, тэрыторыі.
У завяршэнні галоўны дзяржаўны інспектар правёў прафілактычную гутарку з работнікамі прадпрыемства аб папярэджанні вытворчага траўматызму, дадзены тлумачэнні па ўзніклых пытаннях.
Па выніках працы выдадзены рэкамендацыі па ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб ахове працы.


