Мабільная група Камянецкага раёна
Галоўны дзяржаўны інспектар Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Макарук С.М. прыняў удзел у рабоце мабільнай групы Камянецкага раёна, якая наведала ТАА "Аграпрадукт" і ПГПУП "Фларысма".
Падчас рэйду мабільнай групы інспектарам праведзены неабходныя прафілактычныя мерапрыемствы па выяўленых парушэннях, у прыватнасці:
- забеспячэння бяспекі пры эксплуатацыі грузападымальнага абсталявання;
- парадку правядзення інструктажоў па ахове працы, праверкі ведаў па пытаннях аховы працы;
- парадку правядзення абавязковых медыцынскіх аглядаў працуючых;
- афармлення асабістых картак уліку сродкаў індывідуальнай абароны;
- усталёўкі ахоўных агародж перападаў па вышыні;
- забеспячэння бяспекі пры эксплуатацыі падлогавага бязрэйкавага транспарта.
Інспектарам праведзены гутаркі з адказнымі службовымі асобамі па прафілактыцы вытворчага траўматызму, дадзены адказы на пастаўленыя імі пытанні.
Мабільнай групай выдадзены рэкамендацыі на ўстараненне выяўленых парушэнняў.