Мабільная група Камянецкага райвыканкама
Галоўны дзяржаўны інспектар Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Макарук С.М. прыняў удзел у рабоце мабільнай групы Камянецкага райвыканкама Брэсцкай вобласці, якая наведала ААТ "Белавежскі".
Падчас рэйду мабільнай групы інспектарам праведзены неабходныя прафілактычныя мерапрыемствы па выяўленых парушэннях, у прыватнасці:
- забеспячэння бяспекі пры эксплуатацыі станочнага абсталявання;
- парадку правядзення інструктажоў па ахове працы, праверкі ведаў па пытаннях аховы працы;
- забеспячэння бяспекі пры эксплуатацыі грузападымальнага абсталявання;
- забеспячэння бяспекі пры рамонце аўтатрактарнай тэхнікі і сельскагаспадарчых машын і інш.
У завяршэнні інспектар правёў гутаркі з адказнымі службовымі асобамі па прафілактыцы вытворчага траўматызму, адказаў на пастаўленыя імі пытанні.