Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група Гомельскага раённага выканаўчага камітэта

30.05.2025 начальнік аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Людміла Васіленка прыняла ўдзел у выездзе мабільнай групы Гомельскага раённага выканаўчага камітэта на сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Гомельскага раёна.

У ходзе работы мабільнай групы выяўлены парушэнні пры выкананні рамонтных работ тэхнікі, пастаноўкі сельгастэхнікі на рамонт, эксплуатацыі грузапад'ёмных машын і механізмаў, грузавых калясак.

У ходзе выезду ўстаноўлена, што 18 трактарыстам-машыністам не праведзены паўторныя і пазапланавыя інструктажы па ахове працы, аб чым сведчыць адсутнасць подпісаў работнікаў у Журнале рэгістрацыі інструктажу; работнікі адхілены ад працы.

Забаронена эксплуатацыя трох адзінак абсталявання.

У ходзе работы мабільнай групы, дзяржінспектарам Васіленка Л.М. праведзены прафілактычныя гутаркі з працуючымі па пытаннях захавання патрабаванняў аховы працы, матывацыі на бяспечную працу.