Мабільная група Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта
05.06.2025 галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Ціхмановіч А.У. прыняў удзел у рабоце мабільнай групы Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта.
Абследаваны ААТ "Чарнаўчыцкі завод ЖБВ", філіял ПМК-55, ТАА "Вытворчасць будаўнічых матэрыялаў", ТАА "Фор Метрум", у выніку чаго выяўлены шэраг парушэнняў патрабаванняў па ахове працы, у тым ліку ў частцы:
- складзіравання і захоўванне матэрыялаў, абсталявання;
- бяспечнага выканання работ на тэхналагічным абсталяванні;
- выкарыстання слясарнай прылады, якая не адпавядае патрабаванням бяспечнага выканання работ;
- выкарыстання работнікамі СІЗ.
Па выніках правядзення праверак кіраўнікам арганізацый выдадзены рэкамендацыі аб устараненні парушэнняў заканадаўства аб ахове працы.