Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска

Намеснік начальніка аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Сухавіла С.У. у складзе мабільнай групы адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска наведаў вытворчы ўчастак Віцебскай дыстанцыі ахоўных лесанасаджэнняў УП "Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі".

Прадстаўнік Дэпартамента ўстанавіў шэраг парушэнняў патрабаванняў па ахове працы, а менавіта:

- на тэрыторыі ўчастка ў асобных месцах на момант наведвання не былі праведзены супрацьгалалёдныя мерапрыемствы;

- пры правядзенні рамонту аўтатрактарнай тэхнікі на страховачных металічных падстаўках (казёлках) не пазначана гранічна дапушчальная нагрузка;

- вышыня страховачных падставак (казялкоў) павялічана пры дапамозе старонніх прадметаў;

- падчас захоўвання прычапныя агрэгаты ўстаноўлены на выпадковыя прадметы (драўляныя калодкі);

- часавае захоўванне СИЗ (на перыяд уборкі памяшканняў) ахоўныя каскі (у камплекце з асабовым шчытком) і СИЗ органаў слыху ажыццяўляецца сумесна з прыладай непасрэдна на паверхні зямлі.

У ходзе наведвання арганізацыі, службовым асобам указаны на факты выяўленых парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, яе прадстаўнікам былі дадзены адказы на пастаўленыя пытанні па пытаннях аховы працы. Кіраўніку ўчастка дадзены рэкамендацыі на ўстараненне выяўленых у ходзе наведвання парушэнняў.