Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Гомельскае абласное ўпраўленне адзначыла юных удзельнікаў конкурсу малюнкаў да Тыдня бацькоўскай любові

У Гомельскім абласным упраўленні адбылося ўзнагароджанне юнай мастачкі Кацярыны Гаўрыленка. Дзяўчынка прыняла ўдзел у конкурсе малюнкаў, прысвечаным Тыдню бацькоўскай любові.

Ад імя Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Кацярыне былі ўручаны падзяка і памятныя сувеніры. Другі падарунак ужо адправіўся да свайго адрасата — Арцёма Кавалеўскага, які пражывае ў г. Жлобін Гомельскай вобласці.

Мы дзякуем дзецям за творчы падыход і шчырыя работы, прысвечаныя самым важным людзям у нашым жыцці!