Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Адзіны інфармацыйны дзень у ТАА "Чашніцкі завод па вытворчасці ўгнаенняў"

Начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення Жулёў Якаў Васільевіч у складзе інфармацыйна-прапагандысцкай групы Віцебскага аблвыканкама правёў адзіны інфармацыйны дзень з калектывам ТАА "Чашніцкі завод па вытворчасці ўгнаенняў" і жыхарамі вёскі Грынькі.

Жулёў Я.В. выступіў з тэмай "Трэнды і новыя напрамкі развіцця турызму ў Беларусі", адзначыўшы асноўныя напрамкі развіцця галіны ў бягучай пяцігодцы, звярнуўшы ўвагу на рост цікавасці да ўнутранага турызму і яго новых межаў: аграэкатурызму, прамысловых экскурсій, падзейнага і медыцынскага напрамкаў. Асаблівую ўвагу надаў турыстычнаму патэнцыялу Чашніцкага раёна. Гаварылі не толькі аб прыгажосцях малой радзімы, але і аб важных тэмах: ахове працы, вытворчым траўматызме, даведзены да ведама асноўныя характэрныя парушэнні выяўляемыя дзяржінспектарамі ўпраўлення ў ходзе нагляднай дзейнасці

Па завяршэнні мерапрыемства Жулёў Я.В. наведаў вытворчыя ўчасткі прадпрыемства і адзначыў высокі ўзровень культуры вытворчасці.