Дзень аховы ў Івацэвіцкім раёне
У Івацэвіцкім раёне адбыўся раённы Дзень аховы працы падчас якога начальнік Бярозаўскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Рудзь І.С. сумесна з прадстаўнікамі іншых кантралюючых (наглядных) органаў, кіраўнікамі і спецыялістамі па ахове працы наведала вытворчую базу Івацэвіцкага раёна электрычных сетак, а таксама камбікормавы завод, участак па перапрацоўцы алейных культур СПУ "Даманава" РУП "Брэстаблгаз".
На пленарным пасяджэнні ўдзельнікі абмеркавалі стан аховы працы і вытворчага траўматызму ў арганізацыях Івацэвіцкага раёна за мінулы перыяд 2025 года.