Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Дзень аховы працы ў Жлобінскім раёне

У Жлобінскім раёне на базе СУП "Агра-Каратковічы" прайшоў раённы Дзень аховы працы з кіраўнікамі службаў аховы працы (інжынераў па ахове працы) арганізацый Жлобінскага раёна.

Галоўнай тэмай мерапрыемства стала павышэнне эфектыўнасці прафілактычнай работы па папярэджанні вытворчага траўматызму, умацавання працоўнай дысцыпліны і паляпшэнні ўмоў працы працуючых.

Удзельнікі раённага Дня аховы працы азнаёміліся з вытворчымі падраздзяленнямі - малочнатаварным комплексам і машынатрактарным паркам, з санітарна-бытавым забеспячэннем работнікаў, бытавымі памяшканнямі, зонай прыёму ежы, раздзявалкамі.

Аб прафілактыцы вытворчага траўматызму, змяненні ў заканадаўстве няшчасных выпадкаў расказала начальнік Жлобінскага міжраённага аддзела Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Ірына Кавалеўская. Так, у арганізацыях Жлобінскага раёна ў I квартале 2025 года траўміравана 6 работнікаў, з іх 1 атрымаў траўму, якая адносіцца да цяжкай. Ірына Сяргееўна пазначыла, што асноўнымі прычынамі з'явіліся: парушэнне пацярпелымі працоўнай і вытворчай дысцыпліны, патрабаванняў лакальных прававых актаў па ахове працы - 67%; асабістая неасцярожнасць пацярпелага - 33%.

Удзельнікі семінара таксама абмяняліся думкамі, атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавяць.

Прыемным момантам падвядзення вынікаў і завяршэння Дня аховы працы стала ўзнагароджанне пераможцаў агляду конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы за 2024 год.