Дзень аховы працы ў Столінскім раёне
У Столінскім раёне адбыўся раённы Дзень аховы працы, падчас якога намеснік начальніка Пінскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Сніпіч А.Г. сумесна з прадстаўнікамі іншых кантралюючых (наглядных) органаў, кіраўнікамі і спецыялістамі па ахове працы наведалі малочна-таварную ферму «Сахалін», зернесушыльны комплекс і спіртагарэлачны завод камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Манькавічы», рамонтную майстэрню камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Беражное».
На пленарным пасяджэнні прадстаўнік Дэпартамента агучыў асноўныя прычыны вытворчага траўматызму ў арганізацыях Брэсцкай вобласці і Столінскага раёна за мінулы перыяд 2025 года, а таксама акцэнтаваў увагу на асноўныя парушэнні заканадаўства аб ахове працы, якія выяўляюцца ў ходзе ажыццяўлення Дэпартаментам нагляднай дзейнасці.