Дзень аховы працы ў Рагачоўскім раёне
Галоўны дзяржаўны інспектар Жлобінскага міжраённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Аляксандр Крумкачоў прыняў удзел у раённым дні аховы працы ў Рагачоўскім раёне, які прайшоў на базе ўстановы аховы здароўя «Рагачоўская цэнтральная раённая бальніца».
Мэта дадзенага мерапрыемства – вывучэнне і перадача вопыту па прафілактыцы вытворчага траўматызму і стварэнню здаровых і бяспечных умоў працы.
На пленарнай нарадзе прадстаўнік Дэпартамента распавёў аб часта сустракаемых прычынах няшчасных выпадкаў, дзе была ўсталяваная віна наймальніка, а таксама прывёў канкрэтныя прыклады дадзеных няшчасных выпадкаў. Таксама, Аляксандр Крумкачоў інфармаваў аб будучых зменах у нарматыўныя прававыя акты ў сферы аховы працы.


