Семінар-нарада па пытаннях аховы працы на ААТ "Гомсельмаш"
Начальнік аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Васіленка Л.М.прыняла ўдзел у семінары-нарадзе па пытаннях аховы працы на ААТ «Гомсельмаш».
Галоўнымі тэмамі абмеркавання сталі пытанні, якія датычацца вытворчага траўматызму, прадугледжанай адказнасці за парушэнні правілаў аховы працы працуючымі, а таксама кіраванне рызыкамі, звязанымі з магчымым траўміраваннем.
У сваім выступленні Васіленка Л.М. прывяла прыклады траўміравання работнікаў на вытворчасці, якія адбыліся як па віне саміх працуючых, так і з прычыны невыканання сваіх абавязкаў службовымі асобамі, прадэманстравала фота і відэа з месцаў здарэння.
Па выніках нарады Васіленка Л.М. адказала на пытанні, якія паступілі.