Семінар па ахове працы на базе ААТ «Будвектар» г. Ліда
14 лістапада 2024 года на базе адкрытага акцыянернага таварыства "Будвектар" г. Ліда прайшоў семінар па ахове працы, прысвечаны тэме Абласнога Дня аховы працы 2024 года "Грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб ахове працы – залог забеспячэння правоў работнікаў на здаровыя і бяспечныя ўмовы працы" .Семінар сабраў інжынераў па ахове працы, грамадскіх інспектараў па ахове працы, кіроўных адмыслоўцаў арганізацыі. У мерапрыемстве прыняў удзел начальнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення Мацкевіч В.Ю. і намеснік начальніка Лідскай міжраённай інспекцыі працы Гродзенскага абласнога ўпраўлення Амельчанка А.Б. Госці семінара асвятлілі пытанні, звязаныя з прафілактыкай няшчасных выпадкаў на вытворчасці.