Ануфрыеў С.В. прыняў удзел у курсах павышэння кваліфікацыі
Першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Ануфрыеў С.В. у рамках курсаў павышэння кваліфікацыі, арганізаваных на базе Віцебскага аблвыканкама прыняў удзел у правядзенні заняткаў з начальнікамі аддзелаў архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі гаррайвыканкамаў, адміністрацый раёнаў у г. Віцебску.
Ануфрыеў С.В. давёў да ведама ўдзельнікаў курсаў наступныя пытанні:
- аналіз прычын вытворчага траўматызму і асноўныя характэрныя парушэнні, якія выяўляюцца ў ходзе нагляднай дзейнай у арганізацыях вобласці за бягучы перыяд 2026 года, у тым ліку ў арганізацыях будаўнічай галіны і сістэмы ЖКГ.
- асноўныя патрабаванні нарматыўных прававых актаў, тэхнічных нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць пытанні забеспячэння бяспечных умоў і аховы працы і выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 і давёў да ведама асноўныя змены, унесеныя ў Дырэктыву №1 Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08 верасня 2026 г. №305;
- патрабаванні, якія вызначаюць забеспячэнне парадку сістэмнай работы па пытаннях аховы працы і патрабуюць асаблівай увагі з боку кіраўнікоў, спецыялістаў і службовых асоб будаўнічых арганізацый і сістэмы ЖКГ;
- нагадаў удзельнікам семінара аб асноўных патрабаваннях Правілаў па ахове працы пры выкананні работ на вышыні, зацверджаных пастановай Міністэрствам працы і сацабароны ад 06.02.2025 № 11 (уступіла ў сілу з 26.04.2026). Акцэнтаваў увагу на патрабаваннях, што прад'яўляюцца да працуючых, якія выконваюць і арганізуюць работы на вышыні ў частцы правядзення медагляду, навучання (па 3-м групам), стажыроўкі, інструктажу, праверкі ведаў па пытаннях аховы працы. Указаў на асноўныя патрабаванні па рэалізацыі арганізацыйных і тэхнічных мерапрыемстваў пры выкананні работ на вышыні.