Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

80 гадоў з дня вызвалення Жыткавіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

У выкананне Плана мерапрыемстваў Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы па святкаванні ў 2024-2025 гадах 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, памятную зону "Рубеж" , ва ўрочышчы «Чырвоная горка» наведаў калектыў Жыткавіцкага міжраённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента на чале з начальнікам аддзела Анатолем Якімовічам.

З лютага да сярэдзіны красавіка 1944 гады ў гэтых месцах праходзілі кровапралітныя баі. У межах вышыні 137.1 яны сталі пераломнымі, вораг быў зрынуты і адступіў. У вызваленні раёна ўдзельнічалі 117 стралковы полк пад камандаваннем палкоўніка Фёдара Іванавіча Вінакурава сумесна з 14 гвардзейскай кавалерыйскай дывізіяй.

Супрацоўнікі аддзела ўсклалі кветкі да мемарыяльнага знака ў гонар воінаў-вызваліцеляў.