80 гадоў з дня вызвалення Баранавіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
03.07.2024 калектыў Баранавіцкага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы прынялі ўдзел у святкаванні Дня Незалежнасці і 80-годдзю з дня вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у г.Баранавічы і ў Баранавіцкім раёне.
Аддалі даніну павагі подзвігу пакалення пераможцаў, вызваліцелям свету ад фашысцкай заразы. Ушанавалі хвілінай маўчання памяць усіх, дзякуючы каму мы сёння жывем пад мірным небам.